понедельник, 29 декабря 2008 г.

Дермант (kryviec). Критика с позиций пробалтского "кривичского" язычества и его версии белорусских новых правых статьи Белого о криптонацизме бел. национализма

Была сразу перепечатана электронной версией белорусской националистической газеты Наша Нiва: http://nn.by/index.php?c=ar&i=22608
(На память)
***
27 December 2008 @ 04:24 pm
Халакост для паганцаў  
Пасля сумнавядомага спісу “нацыстаў-беларустэнаў” А. Белы не спыніў свайго змагання з прывідамі і гэтым разам ужо напісаў для рускамоўнага ізраільскага штотыднёвіка “Мост” артыкул-данос на “Радыё Свабода”, дзе спрабуе з дапамогай маніпулявання і падтасоўкі фактаў звінаваціць у міфічным “беларутэнскім нацызме” заснавальнікаў і сучасных супрацоўнікаў радыё, а заадно і ўсіх “адраджэнцаў”, нават Уладзіміра Арлова. Сваю порцыю хлусні атрымалі і прыхільнікі традыцыйнай этнічнай рэлігіі (паганства):

 Но если последовательно исключить из культурного поля Беларуси все эти 3 традиции, - православие, католицизм и иудаизм, как хотелось бы радикальным националистам, то что останется? Только языческий слой, доцивилизационный, враждебный всем монотеистическим религиям и цивилизационным структурам, созданным их культурными кодами. Современный белорусский идейный (пока ещё – не организационный, так как националистические организации типа Белорусского Народного Фронта не являются, на данный момент, однородно нацистскими) неонацизм очень тесно связан с неоязычеством. Эта органическая связь не всегда последовательно осознаётся сторонниками этих идеологических течений, но среди молодёжи, увлечение языческими ритуалами и «богами» почти автоматически влечёт за собой интерес к про-нацистским формированиям, их символике и исторической мифологии. И наоборот: нацистские взгляды и особенно – проекты будущего, - требуют «сакральной санкции», которую может дать только язычество. Сотни персональных блогов в Байнете дают возможность в этом убедиться. Две грани радикального националистического сознания, нацизм и язычество, символически объединяются свастикой, различными вариантами которой пестрит Байнет. Националистическая верхушка этой тенденции не только не противится, но и всячески культивирует. Организованные группировки сторонников язычества в открытую действуют практически во всех гуманитарных ВУЗах страны. Их лидеры прямо заявляют, что якобы «все авраамические религии» глубоко чужды глубинной психологии белорусов, их подлинным, а не навязанным извне, культурным запросам.

Гэтае абвінавачанне сфабрыкаванае ў лепшых традыцыях савецкай прапаганды, маўляў, існуе толькі адно слушнае меркаванне (ісціна, Бог, візія гісторыі і культуры), а астатнія – ілжывыя, паганскія, нецывілізаваныя, нялюдскія і г.д. Ну а каб гучала зусім пагрозліва, згадаем яшчэ і жупел, якім хіба што яшчэ дзяцей не палохаюць – уяўную небяспеку нацызму і карычневай чумы, якая вось-вось з сеціўных абшараў захлыне ўвесь навакольны свет. Разбірацца, якое дачыненне язычніцтва сапраўды мае да ідэалогіі нацыянал-сацыялізма, ніхто і не збіраўся, галоўнае навешаць ярлыкі і запісаць у шэрагі “ворагаў народу” (згадаем тут і “прысуд” паплечніка А. Белага ў “крыжовай выправе”: “…мы слаба душым нацыстаў – трэба мацней “праўду-матку” рэзаць. Не шкадаваць ворагаў Касцёла і народа”). Не ведаю, як трэба “душыць” нацыстаў, але ведаю як душылі “ворагаў Касцёлу” сярэднявечныя інквізітары, а “ворагаў народу” – бальшавіцкія каты. Акурат тут і выяўляецца, што ўсе абвінавачанні, якімі намагаюцца забрудзіць сваіх апанентаў новыя Тарквемады тычацца найперш і перадусім іх самых.

Нездарма, французскі мысляр Ален дэ Бенуа у сваім часе казаў, што вытокі таталітарных ідэалогій знаходзяцца ў секулярызаваных месіянскіх, празелітычных памкненнях юдэа-хрысціянскага монатэізму. І менавіта ў старазапаветнай нецярпімасці і апалогіі выключнасці богаабранага народу хаваюцца вытокі як бальшавізму, гэтак і нацызму. Падрабязней пра гэта, а таксама пра “монатэістычную” сутнасць нацызма можна прачытаць у нарысе А. дэ Бенуа “Адольф Гітлер прыпадабняўся да габрэяў” .

Такія чынам, ніякай наўпроставай сувязі паміж традыцыйнай этнічнай рэлігіяй (язычніцтвам) і нацызмам не існуе, а вось сувязь апошняга акурат з радыкальнымі монатэістычнымі дактрынамі досыць відавочная. Возьмем хаця б аднолькавыя іх ўстаноўкі: “адзін райх, адзін народ, адзін фюрэр” і “адін бог, адна царква, адзін месія”. Таму, бадай, асноўная прычына, чаму нехта хоча запісаць усіх у “нацысты” – спроба зганіць ды нават вынішчыць (пакуль толькі інтэлектуальна) нязгодных з “абвешчаннем” Белага. Аналагічныя метады, праўда ўжо з непрыхаванымі мэтамі, выкарыстоўваюць і сучасныя маскоўскія “палітолагі”. Параўн. выказванне М. Лявонцьева: “Не вернуть ли нам и Прибалтику? А почему бы и нет. Мое мнение: государственная самостоятельность прибалтийских республик оказалась несостоятельной. Они не справились с этой задачей, потому что оказалось, что значительное большинство этнически местного электората – это нацисты. А нацисты – это люди, с которыми нормальный разговор и наделение их нормальными правами невозможны. Это люди, в которых нужно стрелять. Пуля – единственный аргумент против нацистов. И они дождутся, что наши танки будут стоять в Риге”.

У выніку маем наступны лагічны шэраг: беларускія нацыяналісты і адраджэнцы – гэта паганцы, паганцы – гэта нацысты, прыбалты – таксама нацысты, кожнаму нацысту – куля. Гэта і ёсць канчатковая мэта таго, пра што мрояць як расейскія “апрычнікі”, гэтак і іх тутэйшыя калегі. Нездарма, “гарлівы літвін” у сваіх поглядах збліжаецца з абаронцамі савецкага рэжыму, у тым ліку прадстаўнікамі сучаснага беларускага афіцыёзу, якому, аказваецца, трэба яшчэ і падзячыць за ўсталяваны ў рэспубліцы “міжэтнічны і міжканфесійны” спакой. Дужа паказальна і тое, як прысабечваючы права прамаўляць ад імя усіх літвінаў Белы заяўляе: “Лiтвiны зацiкаўленыя у тым, каб Лукашэнка пратрымауся як мага даужэй. Тамму мы зычым яму моцнага здароуя i палiтычнай iнтуiцыi. Ягоны эканамiчны генiй, канешне, будзе вельмi моцна выпрабоувацца у наступным годзе (а можа i даужэй), але мы, як шмат разоу ужо казалi, не за гэта найбольш яго паважаем, а рыхтык за ягоны паслядоуны (прынамсi дагэтуль) антынацызм”. Не будзем чарговым разам згадваць прыхільнае выказванне Прэзідэнта пра гітлераўскую мадэль улады, каб не псаваць яго імідж паслядоўнага антынацыста.

Колькі слоў трэба сказаць і пра сімвал, які нібыта аб’ядноўвае грані “радикального националистического сознания” – свастыку. Вядома, для прафесійных змагароў з нацызмам адной толькі яе згадкі досыць, каб зрабіць высновы ды шчыраваць у праклёнах. Мы не будзем тут даводзіць, што сам знак значна старэйшы за нацызм і адназначна іх атаесамляць некарэктна, і што ён досыць пашыраны як ў хрысціянскім мастацтве, гэтак і ў беларускім народным арнаменце ды г.д. Звернемся лепей да меркавання навукоўца Рамана Багдасарава, які адмыслова займаўся гісторыяй сімвала і напісаў пра яго цэлую манаграфію. У інтэрвію радыёстанцыі “Эхо Москвы” ён, між іншым, пытаецца: “Почему звезда, несмотря на то, что она была обагрена миллионами жизней… литров крови и жизней в коммунистический период. И у нас, и в Китае, и где угодно, в Камбоджи… Она не вызывает отторжения и никогда не вызывала, даже в худшие годы советской власти, когда люди отправлялись эшелонами просто…

Зрэшты, на гэта мала хто звяртае ўвагу, бо нязручна, ускладняе бачанне сітуацыі, разбурае стэрэатып “ворага”. “Вораг касцёлу і народа” у выглядзе паганцаў і “нацыстаў-беларутэнаў” – вельмі зручны аб’ект нянавісці альбо як ахвяра для чарговага Халакосту і аўтодафэ. А. Белы абвяшчае з нагоды святкавання Ханукі: “Хаг Самеах! I няхай Пан скрушыць рог паганцам i у гэты раз!”. Але мы памятаем пра “подзвігі” юдэйскага цара Давіда ў змаганні з аманіцкімі паганцамі: “І сабраў Давід увесь народ і пайшоў да Равы, і ваяваў супроць яе і ўзяў яе… А народ, які быў у ім, ён вывеў і паклаў іх пад пілы, пад жалезныя малатарні, пад жалезныя сякеры, і кінуў іх у абпальныя печы. Так ён зрабіў з усімі гарадамі Аманіцкімі. І вярнуўся пасьля таго Давід і ўвесь народ у Ерусалім” (Другая Царстваў, 12:29,31). Вам гэтае апісанне нічога не нагадвае?...
 
UPD А вось тут колькі карыкатураў на "змагарную" дзейнасць :))
 
http://kryviec.livejournal.com/215582.html

2 комментария:

Анонимный комментирует...

приверженцы "кривичского" язычества весьма немногочисленны, их существование заметно лишь среди белорусскоязычных тусовок.

при этом автор блога проигнорировал куда более многочисленных (в том числе в Беларуси) "родноверов" - вообще искусственное псевдоязыческое "арийскославянское" течение. Почему? очевидно, платят-то автору блога - в России...

Colin Smith комментирует...

Instant Delivery Buy SoundCloud Followers

Why Choose Us?

Real Profile
Male or female profile
USA, UK, CA, AU, Country Profile
Regular online activity profile
100% Real & active Manual Work
Blazing fast delivery
12-24 hour delivery time
24 hours customer support
Works procedure 100% Right way
Affordable Prices
100% money back guaranteed

Please visit our service link: Buy SoundCloud Followers